Першае беларускае выданьне адной з найбольш папулярных кніг палійскага канону. На беларускую мову яе пераклаў паэт і буддыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага онлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies. Гэтая кніга — спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасьць, якая праз стагодзьдзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, сьвядомасьць і шлях да ўнутранай раўнавагі.