“Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не закрычаць, схапіўшыся за галаву, а кпліва засмяяцца — вы Алена Германовіч. Яна такая. Чытаючы кнігу, ты нібыта брыдзеш са звычайнымі, нікому апрача аўтаркі не цікавымі людзьмі па пакручастым шляху проста да далягляду, і вы ўсе разам — выпадковыя спадарожнікі жыцця. Падарожнікі ў даліну. Але па дарозе можна ж расказаць адно аднаму і страшнае, і смешнае. Кніга надзіва чалавечная, як усмешка стомленага — “заўсёды ў гэтым свеце ў кожнага ёсць больш важныя справы, чым ты”.